Дзмітрый Вус, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, 31 мая прыйшоў на пікет на менскай Камароўцы і расказаў Радыё Свабода што прыйшоў туды падтрымаць Міколу Статкевіча, а таксама «ўсё жывое, што цяпер адбываецца».

«26 гадоў у нас будуецца рынкавы сацыялізм, — разважаў Дзмітрый Вус. — Перадвыбарчая кампанія Лукашэнкі зводзілася да таго, што 500 даляраў мусіць быць у кожнага работніка. За 26 гадоў гэта не зроблена. Пасля сельская гаспадарка мусіла быць паднятая — усё разбурана. Насельніцтва на мільён стала менш.Прыйшоў падтрымаць здаровы сэнс, каб не было гэткага. Рынкавы сацыялізм, які ён будуе, утопіяй атрымліваецца. Трэба рухацца, нешта новае рабіць».

«Мая асноўная задача была ў 2010 годзе — данесці да грамадскай думкі, што выбараў няма. Тады многія людзі яшчэ верылі ў тое, што выбары існуюць, — казаў Вус. — Я думаю, на сённяшні момант з гэтай задачай я справіўся.

Я прэтэндэнтаў усіх падтрымліваю, хто не пойдзе на выбарчыя ўчасткі. Ціханоўскага і тых, хто заявіць аб тым, што супраць выбараў такіх хлуслівых, усіх падтрымліваю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0