«Дзеці павінны быць, канешне, заўсёды ў цэнтры нашай увагі. А сёння, ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, неабходна зрабіць для іх яшчэ больш, — напісаў кіраўнік МЗС у сваім фэйсбуку. — Каб яны паверылі нам, дарослым, што іх чакае шчаслівае «заўтра» і што іх мары збудуцца».

facebook.com/vladimir.makei

facebook.com/vladimir.makei

«Калісьці, у 4-5 гадоў і крыху пазней, я марыў хутчэй стаць дарослым — працаваць настаўнікам, крыху пазней — ваенным, яшчэ пазней — былі іншыя мары… А яшчэ мне вельмі хацелася пазбавіцца ад вяснушак, якія з’яўляліся штогод, як толькі выглядвала веснавое сонейка.

Штосьці з дзіцячых мараў спраўдзілася, штосьці — не. І галоўнае — зразумець, што твой лёс залежыць у першую чаргу ад цябе самога, што ты сам будаўнік свайго жыцця. Але ў той жа час дапамога, падтрымка добрых людзей (рэч не толькі і не столькі пра матэрыяльны бок), дазваляе пераадольваць жыццёвыя перашкоды значна лягчэй.

facebook.com/vladimir.makei

facebook.com/vladimir.makei

Давайце сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, дапаможам тым, хто мае патрэбу ў гэтым. Я зрабіў ахвяраванне ў Беларускі дзіцячы хоспіс. Заклікаю і вас. Перадаю эстафету далей!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0