Амерыканскі акцёр, экс-губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнегер запісаў віншаванне на ўкраінскай мове ў гонар Дня Кіева. Відэа было апублікавана на YouTube-канале мэра горада Віталя Клічко. Там змешчаны ролік пра Кіеў.

У роліку (на 42-й секундзе) 72-гадовы экс-губернатар Каліфорніі спрабуе вымавіць на ўкраінскай фразу: «Як тебе не любити, Києве мій». Гэты радок з аднайменнай песні, якая гучыць на працягу відэа. У гэтым годзе ўкраінскаму гораду споўнілася 1538 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?