Delfi
З 1 чэрвеня Літва адкрывае свае межы для грамадзян іншых краін, некаторым прыезджым не давядзецца праводзіць у ізаляцыі 14 дзён. Кожны панядзелак Мінздароўя Літвы будзе аб'яўляць спісы такіх краін, а таксама краін, прыехаўшы адкуль давядзецца правесці 14 дзён у ізаляцыі, піша Delfi.
Каб не праводзіць час у самаізаляцыі, трэба, каб за апошнія 14 дзён у гэтай краіне было зафіксавана менш за 15 выпадкаў каранавіруса на 100 тысяч чалавек.
Калі ў краіне за апошнія 14 дзён на 100 000 жыхароў было зафіксавана 15-25 выпадкаў каранавіруса, то яе жыхары могуць прыехаць у Літву, але ім прыйдзецца правесці ў ізаляцыі 14 дзён.
Таксама грамадзянам Літвы можна вяртацца з любой краіны, але ім давядзецца правесці ў ізаляцыі 14 дзён, калі ў краіне, з якой яны прыехалі, колькасць выпадкаў захворвання ў апошнія 14 дзён было больш за 15 на 100 000 жыхароў.
Такім чынам самаізаляцыя не патрэбна па прыездзе з Люксембурга, Нідэрландаў, Італіі, Даніі, Польшчы, Румыніі, Францыі, Фінляндыі, Германіі, Чэхіі, Эстоніі, Аўстрыі, Балгарыі, Латвіі, Венгрыі, Нарвегіі, Швейцарыі, з Кіпра, з Грэцыі, Ісландыі, Славакіі, Харватыі, Славеніі і Ліхтэнштэйна.
З умовай самаізаляцыі можна прыехаць з Мальты, з Ірландыі і Іспаніі.
За апошнія 14 дзён у Беларусі фіксуецца ў сярэднім па 135 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
У Літве ўчора было выяўлена 5 выпадкаў каранавіруса, у Латвіі і Эстоніі па адным. У Польшчы, праўда, 215, а ў Беларусі 847. Але насельніцтва Беларусі у чатыры разы меншае, чым у Польшчы.





