Пры занятках плаваннем у адным са сталічных аздараўленчых комплексаў пацярпеў 15-гадовы хлопец, паведамляе СК.

Гэта здарылася 30 мая. У нейкі момант адзін з наведвальнікаў звярнуў увагу на тое, што на суседняй дарожцы тоне юнак. Мужчына адразу ж нырнуў яго ратаваць.

Падлетка дасталі з вады, аказалі неабходную дапамогу і павезлі ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён спрабаваў праплысці пад вадой 50 м, але на глыбіні страціў прытомнасць і стаў тануць.

Супрацоўнікі СК правялі агляд месца, апыталі работнікаў спарткомплексу і медперсанал, прагледзелі запісы камер назірання.

Праверка па справе працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0