Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазняк звярнуўся з лістом да сяброў партыі.
У лісце Пазняк пацвердзіў, што яго ўстаноўкі на байкот выбараў застаюцца нязменнымі.
Ён канстатаваў, што з'явіўся шырокі пратэсны рух, які накіраваны супраць Лукашэнкі, і выступае за байкот выбараў шляхам падтрымкі збору подпісаў за пратэснага прэтэндэнта ў кандыдаты Святлану Ціханоўскую.
Пазняк адзначыў, што арганізатарам і рэальным аўтарытэтам пратэснага руху стаў Сяргей Ціханоўскі.
«Сяргей Ціханоўскі беларус, які, нягледзячы на праблемы з арыентацыяй у нацыянальных каштоўнасцях, мае перспектывы ў развіцці асобы і ў асягненні беларускіх грамадскіх задач», — напісаў Пазняк.
Фота Надзеі Бужан





