Расійская актрыса Аляксандра Борціч выступіла ў падтрымку гродзенцаў, якія прыйшлі 31 мая на Савецкую плошчу падпісацца за канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. Відэа і словы падтрымкі яна апублікавала ў сторыс на сваёй старонцы ў Instagram. На гэта звяртае ўвагу Hrodna.life.

«Людзі, які шалёны гонар бачыць вашу сілу. Я ў захапленні велізарным! Прашу вас, не спыняйцеся, і мы будзем вольныя!» — напісала Аляксандра Борціч.

У актрысы беларускія карані. Яна нарадзілася ў Светлагорску, але пасля разводу бацькоў пераехала ў Гродна, дзе яе выхоўвала бабуля да 10 гадоў. У той час маці Аляксандры жыла ў Маскве, пасля яна забрала дачку да сябе.

Борціч любіць Гродна і час ад часу прыязджае ў гэты горад сустракацца з бабуляй і сябрамі. Пра актрысу загаварылі ў Беларусі пасля прэм’еры расійскага фільма «Вікінг» (2017), дзе Борціч іграла ролю князёўны Рагнеды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?