Астэроід, памер якога ацэньваецца ў 250-570 метраў, набліжаецца да Зямлі. Пра гэта паведамляе амерыканскае касмічнае агенцтва NASA, піша rbc.ru.

Астэроід адкрылі ў 2002 годзе і далі яму нумар 163348 (2002 NN4). NASA вызначыла яго як «патэнцыйна небяспечны астэроід», бо яго траекторыя перасякае арбіту Зямлі.

Мяркуецца, што 6 чэрвеня у 6.20 астэроід пройдзе на мінімальнай адлегласці ад нашай планеты. Ён праляціць у 13 разоў далей, чым арбіта Месяца.

Раней у NASA паведамілі, што абсталяванне агенцтва 29 мая зарэгістравала ўспышку на Сонцы. Паводле звестак NASA, гэтая ўспышка стала самай магутнай з кастрычніка 2017 года. Пры гэтым выпраменьванне ад яе не здольнае нашкодзіць людзям, аднак яно можа парушыць працу GPS і сувязі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру