Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янэз Качыянчыч памёр 1 чэрвеня пасля працяглай хваробы, паведамляе сайт НАК.
Янэз Качыянчыч кіраваў Алімпійскім камітэтам Славеніі (1991-2014), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (з 2010 года), з 2013 па 2016 гады займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЕАК, а з 2017-га быў прэзідэнтам ЕАК.
У чэрвені 2019 года ён браў удзел у цырымоніях адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Выступаў па-беларуску, яго словы неаднаразова зрывалі апладысменты.





