Фота Надзеі Бужан
У Беларусі каранавірус выяўлены ў 3600 дзяцей. Пра гэта 1 чэрвеня паведаміла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Мінздароўя Таццяна Бурдзь на брыфінгу, піша Tut.by.
— 95 працэнтаў дзяцей пераносяць захворванне практычна ў бессімптомнай форме. Ёсць невялікая колькасць дзяцей з сярэднецяжкім станам. Як правіла, гэта дзеці са спадарожнай паталогіяй, з анкагематалагічнымі захворваннямі і, на жаль, з атлусценнем. Цяжкіх выпадкаў у нас, на шчасце, не было, — распавяла Бурдзь.
Паводле яе слоў, з пачатку ўспышкі ў краіне нарадзіліся 62 дзіцяці ад мам са станоўчым тэстам на каранавірус, у тым ліку дзве двойні. Усе дзеці здаровыя.
Усяго, паводле Мінздароўя, у Беларусі на раніцу 1 чэрвеня было 43 403 выпадкі каранавіруса.





