Веласіпедыст загінуў у аварыі, якая адбылася раніцай 1 чэрвеня ў Рагачоўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.
25-гадовы хлопец рухаўся на мікрааўтобусе па аўтадарозе Завідаўка — Журавічы — Чырвоны Араты. На 7-м кіламетры пры аб'ездзе двух веласіпедыстаў, якія ехалі ў спадарожным напрамку, ён збіў аднаго з іх. Пасля наезду мікрааўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся.
У выніку ДТЗ 53-гадовы веласіпедыст атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр.





