Фота Аляксандра Васюковіча

Улады разгледзелі магчымыя варыянты пляцовак для будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і прыйшлі да высновы, што аптымальным варыянтам з'яўляецца яго размяшчэнне каля цяперашняга будынка музея на вуліцы Карла Маркса. Для гэтага прапануецца рэканструяваць і рэстаўраваць некаторыя суседнія будынкі і стварыць тут цэлы музейны квартал. Як стала вядома TUT.BY, цяпер апошняе слова за Аляксандрам Лукашэнкам.

Раней таксама пісалася, што новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея збіраюцца пабудаваць насупраць стэлы на праспекце Пераможцаў, нават ішлі праектныя працы. Таксама прапаноўвалі пабудаваць музей у раёне Даўгінаўскага гасцінца на поўначы Мінска. Або стварыць яго ў ваколіцах цяперашняга будынка Нацыянальнага гістарычнага музея на вуліцы Карла Маркса пасля рэканструкцыі суседніх будынкаў.

І пасля прапрацоўкі ўсіх варыянтаў спецыялісты прыйшлі да высновы, што для забеспячэння максімальнай турыстычнай прывабнасці аптымальным з'яўляецца варыянт размяшчэння музея менавіта ў межах вуліц Маркса — Камсамольскай — Кірава. Тут мяркуецца стварыць цэлы музейны квартал праз рэканструкцыю і рэстаўрацыю некаторых будынкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру