Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзякуючы дысцыпліне і згуртаванасці польскі народ выходзіць пераможцам з барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Кіраўнік урада падзякаваў усім за адказнасць і салідарнасць у гэты цяжкі час, паведамляе «Радыё Польшча».

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што эпідэмія каранавіруса зʼяўляецца самым вялікім крызісам за апошнія дзесяцігоддзі, з якім сутыкнулася Польшча:

— Польшча — краіна, якая працягвае развівацца, дала сабе рады з самымі складанымі за апошнія дзесяцігоддзі рашэннямі. Гэта становішча магло прывесці да апакаліптычных наступстваў. Можа, памятаеце вайсковыя грузавікі з трупамі ў Італіі? Людзей, якіх адключалі ад апаратаў ШВЛ, якіх не прымалі ў лякарні? Гэта ўсё адбывалася ў краінах Заходняй Еўропы. Паводле розных звестак, Польшча займае адно з першых месцаў па выніках барацьбы з эпідэміяй. Польшча — краіна, якая ратавала кожнага чалавека.

Станам на 2 чэрвеня ў Польшчы быў выяўлены 24 271 выпадак каранавіруса. У выніку гэтай хваробы памёр 1081 жыхар Польшчы. Эпіцэнтрам эпідэміі працягвае заставацца Сілезія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру