Ганна Бабылёва з Гродна працавала майстрам змены на мясцовым прадпрыемстве «Колерліт».

«Яна была ў адпачынку, пасля выйшла на працу, і праз пару дзён паднялася тэмпература, — расказаў «Нашай Ніве» сын жанчыны. — Мама спачатку не хацела ісці ў паліклініку. Але пайшла, там ёй ставілі дыягназ «вострая рэспіраторна-вірусная інфекцыя».

Пасля жанчыне стала горш. 24 мая яе шпіталізавалі.

Дыягназам паставілі пнеўманію: спачатку аднабакавая, пасля двухбаковая.

31 мая Ганна Бабылёва памерла.

«Мы прасілі, каб дазволілі хаця б адкрыць труну, але дактары катэгарычна забаранілі. Сказалі хаваць у закрытай труне, ніякага адпявання, развітання», — кажа сын.

Па яго словах, у Ганны Пятроўны ўсё жыццё былі праблемы са здароўем. У адным з бальнічных было пазначана, што жанчына мела ішэмічную хваробу сэрца. Але, кажа сын, дактары ў бальніцы сказалі яму, што маці памерла ад пнеўманіі.

«Тэсты на каранавірус ёй рабілі. Першы быў адмоўным. Другі — пакуль не ведаем», — сказаў сын.

Пахавалі Ганну Бабылёву 2 чэрвеня. Ёй было 64 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?