Фота Надзеі Бужан
«Коммерсант» зрабіў вялікае інтэрв'ю з банкірам, патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Віктарам Бабарыкам.
Сярод іншага, карэспандэнт папрасіў назваць прычыны, чаму Лукашэнка больш не павінен быць прэзідэнтам.
«Я адразу ўспамінаю дыялог, па-мойму, Напалеона са сваімі генераламі: «Чаму мы прайгралі бітву? Па-першае, не было снарадаў». Далей можна не працягваць, — адказаў Бабарыка. —
Так і тут. Бо эканоміка знаходзіцца ў перадсмяротным стане, пасля гэтага можна не працягваць.
Я веру, што, як казаў Ульянаў-Ленін, палітыка — канцэнтраванае выражэнне эканомікі. Ёсць дакладнае разуменне, што менавіта эканоміка вызначае цяпер магчымасць захаваць суверэнітэт Беларусі».





