Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што пачатак паслаблення абмежавальных мер, уведзеных у сувязі з барацьбой з каранавірусам, — гэта знак «вяртання шчаслівых дзён». Пра гэта ў аўторак, 2 чэрвеня, ён напісаў у сваім Twitter-акаўнце.

Паводле яго слоў, упершыню з 14 сакавіка, як толькі ў Францыі абвясцілі аб рэжыме самаізаляцыі, па ўсёй краіне пачалі адкрывацца гатэлі, кафэ і рэстараны.

«Ніякага сумневу ў тым, што французы прыйдуць туды, каб зноў здабыць гэтую частку французскага духу, нашай культуры і нашага мастацтва жыць», — заявіў Макрон.

Па стане на 2 чэрвеня ў Францыі выяўлена 152 тысячы заражаных каранавірусам, 68 тысяч з якіх вылечыліся, а 28 833 — памерлі ад ускладненняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру