Фота Надзеі Бужан

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага ў сувязі з крымінальнай справай аб гвалце да міліцыянтаў на пікеце ў Гродне: Васіль Баброўскі. Таксама стала вядома пра першыя ператрусы.

Увечары 1 чэрвеня ператрус правялі ў кватэры аднаго з затрыманых Уладзіміра Навуміка, канфіскавалі ноўтбук і флэш-карты. Праваабаронцам вядома таксама пра ператрусы ў Яўгена Разнічэнкі, Сяргея Калмыкова, Васіля Баброўскага.

Невядомыя людзі забралі адну з машын, на якіх у Гродна прыехала каманда Ціханоўскага. Уладальнік машыны Уладзімір Кузняцоў напісаў заяву пра згон аўто.

Увечары 1 чэрвеня скончыўся трохдзённы тэрмін ад моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і 7 ягоных паплечнікаў. Усіх іх затрымалі ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса), яны знаходзяцца ў менскім ізалятары.

Па сканчэнні трох сутак на волю ніхто не выйшаў, з чаго праваабаронцы «Вясны» робяць выснову, што тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 10 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру