На пульт аддзела Дэпартамента аховы паступіў сігнал з крамы «Палёт», паведамляе МУС.

Група затрымання ўбачыла раскіданыя тавары і пашкоджаныя панэлі ПВХ, якія засланялі вентыляцыйную шахту.

Міліцыянеры выказалі здагадку, што падазраваны пракраўся ў краму праз гарышча, — знешніх пашкоджанняў будынка і дзвярэй не было. Па следзе пусцілі службовага сабаку.

На гарышчы крамы сабака выявіў 27-гадовага мужчыну, якога і затрымалі. Паведамляецца, што гэта студэнт з Туркменістана.

Малады чалавек прабраўся ў гандлёвую залу праз вентыляцыйную шахту, спрабаваў узламаць касавыя апараты, але не паспеў — спрацавала сігналізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0