Беларускім СМІ забаранілі праводзіць інтэрнэт-апытанні аб рэйтынгу Лукашэнкі. Паводле заканадаўства, без атрымання ліцэнзіі нельга праводзіць даследаванні наконт грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Што ж, нельга дык нельга.

Тым часам у сацыяльных сетках партала Tut.by з'явіліся галасаванні наконт перавагаў беларусаў. Што вам падабаецца больш: трактар, дранік, тапак ці высокія тэхналогіі? 

Прагаласавалі 27 тысяч чалавек.

Ва ўсіх сацыяльных сетках перамог дранік (39-46%). А вось трактар стабільна на апошнім месцы. Максімум, колькі ён набраў, — 3,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0