Парламент г. зв. Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) унёс папраўкі ў «Канстытуцыю», якія замацоўваюць за рускай мовай статус адзінай дзяржаўнай. 

«Народны савет» падтрымаў ініцыятыву кіраўніка «ЛНР» Леаніда Пасечніка і прыняў унесены ім законапраект, які абвяшчае рускую адзінай дзяржаўнай мовай. Да гэтага ў рэспубліцы іх было дзве — руская і ўкраінская.

За прыняцце паправак прагаласавалі 42 народныя дэпутаты, супраць ніхто, адзін устрымаўся. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0