Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі ўнікальную і першую ў свеце аперацыю. Аперацыю Сашы дактары выканалі на трохстворкавым клапане — кансіліум паказаў, што парушэнне працы гэтага клапана прывяло да зніжэння насычэння кіслародам і ставіла пад пагрозу жыццё дзіцяці, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Гэты клапан трэба было тэрмінова замяніць альбо правесці яго пластыку.

«З-за таго, што хлопчык ужо перанёс 4 аперацыі, выкананне адкрытай аперацыі мела высокую рызыку. Для выратавання жыцця дзіцяці мы прынялі рашэнне правесці ўнікальную аперацыю — пратэзаванне трохстворкавага клапана з выкарыстаннем сучасных малатраўматычных методык эндаваскулярнай хірургіі», - тлумачыць дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.

Паводле яго слоў, штучны біялагічны клапан сэрца Melody быў паспяхова ўсталяваны ў трохстворкавы клапан дзіцяці праз невялікі катэтар у сцёгнавай вене, што дазволіла пазбегнуць адкрытай аперацыі ва ўмовах штучнага кровазвароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0