Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Гомельшчына выйшла на плато па захворванні на каранавірус. Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік падчас візіту ў абласны цэнтр, паведамляюць Гомельскія ведамасці.

— Зараз мы бачым, што ў цэлым сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. У многіх рэгіёнах назіраем заціханне эпідэміялагічнага працэсу, то-бок пік мы ўжо прайшлі. Адзначаем зніжэнне захворвання як на каранавірусную інфекцыю, так і на пнеўманіі, — растлумачыў міністр.

Гомельская вобласць, паводле слоў Караніка, цяпер выйшла на плато, і ў найбліжэйшыя тыдні тут чакаецца спад. Праўда, колькасць захварэлых у рэгіёне міністр так і не агучыў.

Больш як месяц у Беларусі не называюцца лічбы захварэлых па рэгіёнах. Асобныя звесткі даюць толькі раённыя ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0