Фота Надзеі Бужан
Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.
У пятніцу пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Ноччу +5-11, днём — +18-24.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +11—16. Днём будзе +19—25, па паўднёвым усходзе — да +27.
У нядзелю, 7 чэрвеня, днём будзе +21-27, па Гомельшчыне — да +29.
На наступным тыдні будзе пераважаць цёплае летняе надвор'е з кароткімі навальнічнымі дажджамі. Уначы +12—18. Днём +21—28, па паўднёвым усходзе ў сярэдзіне тыдня — каля +30 градусаў.
0
0
0
0
0
0