Сінгапур стаў яшчэ адной краінай, якая прыняла рашэнне аб раздачы грошай насельніцтву проста так. Улады выдзелілі 2,5 мільярды даляраў у якасці дапамогі людзям на фоне пандэміі каранавіруса. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на віцэ-прэм'ера, міністра фінансаў краіны Хэн Сві Кіт.

Першы пакет быў выплачаны ў красавіку. Як адзначыў віцэ-прэм'ер, другі пакет выплат пачнецца з 18 чэрвеня, яго памер будзе залежаць ад сярэдняга даходу і складзе ад 300 да 600 сінгапурскіх даляраў (510 — 1020 беларускіх рублёў). Акрамя таго, сем'і як мінімум з адным дзіцем, маладзейшым за 20 гадоў, атрымаюць дадаткова 300 сінгапурскіх даляраў, людзі, старэйшыя за 50 гадоў, таксама атрымаюць выплаты ў памеры 100 сінгапурскіх даляраў (170 рублёў).

Улады адзначылі, што на падтрымку эканомікі краіны выдзелена 20 працэнтаў ад ВУП (70,3 мільярда долараў).

Раней паведамлялася, што грошы выплачвае Японія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0