Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сёння, выступаючы перад міністрамі, Лукашэнка прыпомніў патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты, экс-дырэктару ПВТ Валерыю Цапкалу ягонае выказванне пра тое, што кіраўнік краіны добра разбіраецца ў тонкасцях сельскага ўкладу жыцця.

«Ён такі белы і пушысты. Ён распавядае, што я яго бабулі спадабаўся, бо ведаў, колькі свінаматка можа нарадзіць парасят. Паўстае пытанне, а табе я чым тады спадабаўся <…> І потым, ён проста не разумее, бо колькасць народжаных парасят ад мацеры і іх якасць не залежыць ад мацеры. Гэта яшчэ залежыць ад кныра. І калі будзе такі кныр, як гэты чалавек, то мёртванароджаныя будуць парасяты».

***

На сваёй першай прэс-канферэнцыі, што прайшла 21 мая, Валерый Цапкала сказаў, што ў 1994-м годзе Лукашэнку выбралі справядліва.

«І ў той час ён быў сапраўды блізкі, ён падабаўся маёй бабулі, бо ведаў, колькі ад свінні павінна нарадзіцца парсючкоў, ён быў блізкі выхадцам з вёсак, бо ведаў, колькі курэй можа пакрываць адзін певень. Гэта было вельмі блізка, гэта імпанавала. Але я думаю, даўно трэба сыходзіць ад сельскага ўкладу, мы цэлыя ўрады мяняем. Мінулы ўрад памянялі, бо пакасілася дзверы ля свінарніка, не быў адрамантаваны дах. Тут трэба мяняць сістэму. Напэўна, ва ўсёй Беларусі каровы не ходзяць пад музыку, іх не пояць півам, не робяць масажы, гэта стандартная сітуацыя для ўсёй рэспублікі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0