«Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе: краіну яны не атрымаюць. Мы яе два з лішнім дзясяткі гадоў, збіраючы па кавалках, ствараючы гэтую квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны прыватызавалі яе і пусцілі па свеце гэтых небарак, якія заўсёды пад бізуном хадзілі.

Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе. Там былі свядомыя, незалежныя, ваявалі за незалежнасць. Пад Мінскам мяжа была заходняя, ведаеце, дзе была гэта частка, усходняя частка знаходзілася, хоць і крыху, у Расійскай імперыі, а нам засталася палосачка. «Мы ваявалі за незалежнасць». За якую незалежнасць змагаліся? За гэту палосачку»?

«Нам дасталася краіна. Мы стварылі першую незалежную дзяржаву. Незалежную адносна пакуль. І мы гэтую краіну нікому не аддамо, каб з яе здзекаваліся, дэстабілізавалі штодзень, парвалі на кавалкі і камусьці аддалі. Я хачу, каб гэта ўсе пачулі. І каб вы, тыя, хто недзе там швэндаюцца, запомнілі: у гэтай краіне маё жыццё», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0