Гаспадар прагнаў з участка каля яго дома прэм'ер-міністра Аўстраліі Скота Морысана, што даваў там інтэрв'ю. Пра гэта паведамляе Sky News Australia.
Прэс-канферэнцыя прэм'ер-міністра з удзелам членаў парламента была перапыненая мужчынам, які выйшаў з дома.
«Можаце вы ўсе сысці з травы, калі ласка? Гэй, рабяты, я толькі што яе засеяў!» — сказаў ён.
Палітык выбачыўся, ступіў назад і папрасіў прэсу таксама адступіць. Пасля гэтага ён паказаў вялікі палец мясцоваму жыхару і працягнуў прэс-канферэнцыю.
0
0
0
0
0
0