На гэты момант дзьверы ў студыю, якую блогер наймаў у гатэлі «Кастрычніцкі», зачыненыя, але не апячатаныя. Учора пасьля першага ператрусу яны былі расчыненыя насьцеж, паведамляе «Свабода».

Супрацоўнікі гатэлю кажуць, што вобшук праводзілі больш за 5 чалавек, але нічога не выносілі.

Першы ператрус у студыі Ціханоўскага правялі 3 чэрвеня. Паводле супрацоўнікаў гатэля, ён адбываўся ад самага ранку і да 16-й гадзіны.

«Прыйшлі два міліцыянты ў форме, зь імі быў адзін у цывільным і яшчэ двое невядомых, — можа, гэта былі панятыя. Таксама было некалькі супрацоўнікаў МНС — яны і ўзламалі дзьверы, старыя, драўляныя. Што так доўга можна было тут рабіць, незразумела. Пасьля вобшуку выносілі скрыні зь нечым, тэчкі з дакумэнтамі. Што забралі, невядома. Здаецца, са студыі зьнік кававы апарат», — патлумачылі супрацоўнікі гатэля.

Пасьля ператрусу памяшканьне не апячаталі, дзьверы не замкнулі, а гатэль нясе за гэта адказнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?