Ператрус праходзіць у кватэры 69-гадовай маці Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Пра гэта Tut.by стала вядома ад Сафіі Ціханоўскай.
Па словах Сафіі Яфрэмаўны, дадому, у двухпакаёвую кватэру ў Гомелі, яе прывезлі пасля СК. Да таго, нагадаем, жанчына суткі правяла на дачы, дзе таксама ішоў ператрус.
— Чалавек 10 у мяне ў кватэры цяпер, — распавяла TUT.BY жанчына.
Нагадаем, 3 і 4 чэрвеня на лецішчы і ў офісе Ціханоўскага ў Гомелі прайшлі ператрусы.
Падчас ператрусу на дачы следчыя знайшлі 900 тысяч даляраў.
0
0
0
0
0
0