Прызначаючы новы склад урада, Лукашэнка зноў закрануў тэму каранавіруса і тое, што ў краіне не сталі ўводзіць каранцін. Сюжэт быў паказаны ў эфіры БТ.

— Нашы беларусы дзякуюць дактарам, што мы змагаемся за кожнае жыццё, што ў нас на два парадкі менш смерцяў, чым у такіх самых краінах і нашых суседзяў. Не, трэба камень у агарод кінуць. А што не так? Што ў нас не так, як у іншых? Што, мы не ізалявалі і на каранцін не адправілі беларусаў? Што, мы не абвясцілі каменданцкую гадзіну? Так сёння ўвесь свет пацвярджае, што Лукашэнка мае рацыю, а нашым адмарозкам аж карціць. Ну трэба ж падкінуць за нешта, апэцкаць, забрудзіць, — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0