5 чэрвеня, калі дазволіць надвор'е, жыхары Беларусі змогуць назіраць паўценевае месяцавае зацьменне, паведамляе tut.by са спасылкай на суполку ASTROBEL TEAM.
Месяц у фазе поўні перасячэ зямны паўцень. Гэту астранамічную з'яву можна будзе назіраць з любой часткі Беларусі.
«Само па сабе гэта месяцовае зацьменне будзе нязначным, бо Месяц не ўвойдзе непасрэдна ў зямны цень, а толькі пройдзе праз зямны паўцень, ледзь зацяніўшы адзін са сваіх краёў, — гаворыцца ў паведамленні. — Такую з'яву не заўжды ўдаецца назіраць простым вокам, бо ступень падзення яркасці аднаго з краёў месяцавага дыска ў момант перасячэння зямнога паўценю нікчэмна малая».
Максімальны працэнт апускання Месяца ў зямны паўцень складзе 59%. Усё будзе доўжыцца 3 гадзіны 23 хвіліны.
Храналогія паўценевага месяцавага зацьмення ў Мінску і Беларусі:
20.43 — пачатак паўценевага зацьмення Месяца (за гарызонтам);
21.17 — узыход Месяца;
21.35 — заход Сонца;
22.25 — момант максімуму паўценевага месяцавага зацьмення (Месяц будзе найбольш блізка да цэнтра зямнога ценю);
00.06 — канец паўценевага месяцовага зацьмення.
У Паўночнай Амерыцы поўню першага летняга месяца звычайна называюць «сунічнай», бо яна служыла сігналам да збору саспелых суніц.
Наступныя зацьменні Месяца чакаюцца 5 ліпеня і 3 жніўня.