4 чэрвеня пасля начнога вобшуку на лецішчы маці затрыманага Сяргея Ціханоўскага МУС паведаміў, што там знойдзена 900 тысяч даляраў ЗША.

«Народная воля» патэлефанавала маці Сяргея Соф'і Ціханоўскай:

— Я ўжо не ведаю, што казаць пра вобшук, я ў шокавым стане. Машын столькі наехала. Міліцыя, следчыя. Там такі натоўп быў, што скажаш што хочаш. Можа паўтара дзесятка чалавек было, і невядома, хто і што там рабіў. … Я дагэтуль толкам не адышла ад шоку, ад гэтага вобшуку. Учора ж яны не давалі мне спаць. Лічы, усю ноч не спалі. Прыгаломшаны стан, не ўсё разумела. Стаялі, лічылі грошы. Я і цяпер не ўспрымаю тую суму, якую яны называлі і паказвалі.

Усё акуратненька, у банкаўскай упакоўцы. Я нават у страшным сне не бачыла такіх грошай. Трэба ж неяк праверыць па купюрах, з якога банка яны гэта ўсунулі. Вопіс мне далі, але не ўвесь. Не ведаю нават, як гэта праверыць. У мяне рукі і ногі трасуцца. Як можна людзям усунуць столькі грошай у дом? І што гэта наогул такое? Брыдотнікі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0