news.vitebsk.cc

news.vitebsk.cc

На сустрэчы ў Віцебску са сваёй ініцыятыўнай групай прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты сказаў, што гэтай кропляй стала безадказная палітыка дзяржавы ў перыяд наступу эпідэміі COVID-19. «Гэта нават не край. Гэта ўжо за мяжой», — цытуе словы Віктара Бабарыкі «Народная воля».

Станоўча адзначыўшы, што на сустрэчу з ім людзі прыйшлі ў масках і пальчатках, ён падкрэсліў, што для вобласці гэтая праблема найбольш актуальная, бо яна першай з ёй сутыкнулася. «У нас як заўсёды няма інфармацыі, але мне мясцовыя жыхары расказвалі, што насамрэч менавіта сюды прызямляліся самалёты, якія вяртаюцца з-за мяжы з расійскімі турыстамі, і менавіта таму першы ўдар COVID-19 быў па Віцебшчыне», — сказаў Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0