Пікет па зборы подпісаў за Сьявятлану Ціханоўскую, жонку Сяргея Ціханоўскага, архіўнае фота.
Працягваецца перасьлед прыхільнікаў «Краіны для жыцця». Па абедзе 5 чэрвеня затрымалі Дзяніса Коласа.
Марына, жонка Дзяніса, паведаміла Свабодзе, што мужа затрымалі, калі яны ехалі з пахаваньня.
«За намі ехалі нейкія аўтамабілі. Потым нас спынілі супрацоўнікі ДАІ. Побач стаялі аўто зь людзьмі ў цывільным. Дзяніса забралі нібыта для высьвятленьня асобы ў РАУС», — сказала яна.
Дзяніса Коласа на кароткі час затрымлівалі таксама 4 чэрвеня.





