«Еўрапейская Беларусь» паклікала на пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Ён быў запланаваны на 5 чэрвеня 18:00. Каля ГУМа працавалі супрацоўнікі ДАІ, яны не давалі спыніцца маршруткам і аўтобусам. Пікет не адбыўся.
Каманда «Краіны для жыцця» і ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай дачынення да запланаванага пікета не мелі.





