Польшча і краіны Балтыі адкрыюць паміж сабой межы на наступным тыдні. Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр Літвы ў пятніцу пасля відэаканферэнцыі са сваім польскім калегам, піша Onet.pl.

Краіны Балтыі — Літва, Латвія і Эстонія — адкрылі свае межы 15 мая, стварыўшы першую так званую «турыстычную бурбалку» ў Еўрапейскім Саюзе, каб ажывіць эканоміку, што спынілася праз эпідэмію каранавіруса.

«Мы дамовіліся, што свабоднае перамяшчэнне паміж краінамі Балтыі і Польшчай будзе адноўлена на наступным тыдні», — заявіў прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс пасля перамоў з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?