Затрыманні прайшлі пасля пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнцаў у прэзідэнты, якія былі арганізаваны на Камароўскім рынку.

«Цяпер супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя арганізатары і актыўныя ўдзельнікі несанкцыянаванага мерапрыемства. У дачыненні да іх вядзецца адміністрацыйны працэс», — пракаментавалі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Некаторыя грамадзяне пры затрыманні аказвалі непадпарадкаванне законнаму патрабаванню праваахоўнікаў, тым самым перашкаджалі іх працы, заявілі ў міліцыі.

«Высвятляюцца іншыя асобы, якія таксама ўзялі ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу», — дадалі ў ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0