Delfi.lt

Delfi.lt

«З улікам паступовага паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі з COVID-19 як у Літве, так і ў дзяржавах Еўропы, мы прапануем з 17 чэрвеня скасаваць каранцін на ўсёй тэрыторыі краіны», — сказаў міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга, які прадставіў пастанову, піша Delfi.

На пасяджэнні ў сераду Вярыга адзначыў, што колькасць выпадкаў захворвання на каранавірус скарачаецца з канца красавіка, асабліва сітуацыя палепшылася ў апошні тыдзень мая, а ў апошні час ніводнага выпадку захворвання на COVID-19 не фіксавалася ў 41-м з 660 самакіраванняў Літвы.

Таксама пацверджана, што замежнікам дазваляецца прыбываць у Літву з еўрапейскіх дзяржаў, у якіх за апошнія 14 дзён колькасць захворванняў на COVID-19 на 100 тыс. жыхароў не перавышае 25 выпадкаў (у Беларусі — 128 выпадкаў). 

Каранцін у Літве быў уведзены 16 сакавіка, апошні раз ён падаўжаўся да 16 чэрвеня.

За ўвесь час у Літве зафіксавана 1733 выпадкі каранавіруса (636 на 1 млн насельніцтва, у Беларусі — 5 404 на 1 млн). Памерлі 74 чалавекі (27 на 1 млн, у Беларусі — 30), вылечыліся 1369. Учора было зафіксавана 7 новых выпадкаў, пазаўчора — 6.

Колькасць тэстаў на 1 млн — 126 791, у Беларусі — 69 799 на 1 млн. 

Наогул найбольшая колькасць выпадкаў за апошнія тры тыдні была зафіксавана 21 мая — 16 выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0