Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у вялікім інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

«Сорамна будзе расійскаму народу праз некалькі гадоў з-за таго, што выйшла. Без вяртання Крыма не будзе аб'яднання і магчымасці па-сяброўску і нармальна кантактаваць будучым пакаленням украінскага і расійскага народаў», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заявіў, што ён упэўнены ў вяртанні Крыма ў склад Украіны, таму што «там, дзе ёсць праўда, яно заўсёды вяртаецца». А вось адказу на пытанне, калі адносіны паміж краінамі зноў стануць нармальнымі, у яго няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0