Зборшчыкі подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду аблюбавалі буйныя гандлёвыя цэнтры Мінска.

Днём 10 чэрвеня карэспандэнт «НН» сустрэў каля «Дана Мола» (метро «Усход») сяброў пяці ініцыятыўных груп.

Найбольшай папулярнасцю карыстаўся пікет Святланы Ціханоўскай. Увесь час тут стаяла хаця б па 5 чалавек. 

Ахвочым падпісацца за Валерыя Цапкалу таксама даводзілася пачакаць. У чарзе збіралася 5-10 чалавек.

Да пікетаў Андрэя Дзмітрыева (справа на фота) і Сяргея Чэрачня (злева) падыходзілі адзінкавыя падпісанты.

За Віктара Бабарыку збіралі подпісы на трох асобных сталах — адзін з іх на фота за пікетам Дзмітрыева. Аднак чэргаў да іх не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?