Кітайская інактываваная вакцына ад COVID-19 у эксперыментах над жывёламі прадэманстравала ўстойлівую абарону супраць віруса SARS-CoV-2, які выклікае гэта захворванне, піша «Сіньхуа».

У інактываваных вакцынах выкарыстоўваюцца забітыя мікраарганізмы, якія выклікаюць інфекцыйныя захворванні.

Даследаванне вакцыны BBIBP-CorV сумесна правялі Пекінскі інстытут біялагічнай прадукцыі пры кампаніі China National Biotec Group /CNBG/, Кітайскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў /China CDC/, Акадэмія медыцынскіх навук Кітая і шэраг іншых навуковых арганізацый.

Даследнікі паведамілі аб выпрабавальным выпуску вакцыны, якая спрыяе выпрацоўцы антыцелаў, што нейтралізуюць і забяспечваюць абарону ад SARS-CoV-2 у мышэй, пацукоў, марскіх свінак, трусоў і нечалавекападобных прыматаў, уключаючы макак-крабаедаў і макак-рэзус.

Антыцелы здольныя абараніць клеткі арганізма ад патагенаў або інфекцыйных часціц, знішчаючы іх біялагічнае дзеянне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0