У стацыянар Добрушскай бальніцы з розніцай у некалькі дзён паступілі тры пацыенты з прыкметамі атручвання. Аказалася, што мужчыны выпілі сродак для дэзынфекцыі рук, піша «Добрушскі край».

Адзін выпадак казусны. Мужчына наведваў адну з устаноў. Калі пакідаў будынак, на вочы яму трапілася бутэлечка з антысептыкам. Ён выпіў гэтую вадкасць. Дома, адчуўшы недамаганне, выклікаў медыкаў.

У астатніх двух выпадках пацярпелыя пахмяляліся сродкам «Септацыд».

Адзін з пацярпелых ужо выпісаны з бальніцы. Астатнія працягваюць лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0