Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній. «І паглядзець, за што звольнілі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі прыстойна працаваць і даваць карысць краіне, не крыўдзячы людзей, яны павінны вярнуць гэтых людзей ці аплаціць ім за тры, два або адзін месяц — за тое, што выкінулі беспадстаўна».

«Я ж яшчэ ў пачатку года прасіў не звальняць людзей з-за гэтай пандэміі. Справа ж тут не ў выбарах. Не, пачалі выкідаць. І, галоўнае, нахабнымі ўжо сталі і не баяцца: «А, ты там за свайго Лукашэнку, ну дык ідзі на вуліцу!» Гэта што такое? — абурыўся Лукашэнка. — І я атрымаў скаргі ад некалькіх чалавек, папрасіў праверыць. Выкідваюць людзей безабаронных, у каго няма грошай, бацькі, маці, якія могуць абараніць».

«Значыць, трэба гэтых буржуяў прывесці да прытомнасці. Мы нікому не павінны дазволіць пакрыўдзіць простага чалавека. І справа не ў тым, што яны некалі мяне прывялі да ўлады, а справа ў тым, што ў нашай краіне гэтага быць не павінна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў сумесна з генеральным пракурорам, камітэтам дзяржкантролю, іншымі структурамі і пры ўдзеле мясцовых органаў улады «праверыць гэтых пузатых буржуяў», каб яны неслі адказнасць за людзей. «Гэта што за сістэма? На Гоа, Канары, яшчэ нейкія астравы ў іх ёсць грошы выехаць, а людзям нармальную зарплату заплаціць не могуць, ды яшчэ і з работы выганяюць», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0