Міліцыя затрымала жыхара Мінскага раёна, які з верасня 2019 года краў грошы ў кабінетах адміністрацыйных будынкаў.

Паводле аператыўнай інфармацыі, 39-гадовы мужчына прыязджаў у сталіцу цягам 9 месяцаў з мэтай пажывіцца. Для гэтага беспрацоўны заходзіў у адміністрацыйныя будынкі, знаходзіў службовыя кабінеты, якія работнікі забыліся замкнуць, і выкрадаў грошы з сумак. Апошні раз мужчына пракраўся ў адну з устаноў, узламаў дзверы гардэроба і з курткі, якая належыць замежнаму грамадзяніну, выкраў каля 8000 рублёў. Пацярпелы распавёў, што грошы адкладваў на куплю кватэры, а, паколькі пражываў у інтэрнаце і баяўся, што іх могуць скрасці, насіў з сабой.

Праваахоўнікі маюць падставы меркаваць, што мужчына здзейсніў як мінімум 10 эпізодаў крадзяжоў у розных раёнах сталіцы. Агульны ўрон складае больш за 8000 беларускіх рублёў.

Са слоў затрыманага, выкрадзеныя грошы ён траціў на алкагольныя напоі, прадметы інтэр'еру і пачастункі для сяброў. Як прызнаўся мужчына, 50 рублёў ён таксама даў чалавеку, які прасіў міласціну.

Вядома, што раней жыхар Мінскага раёна неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0