У Пекінскім раёне Фэнтай увялі рэжым ваеннага становішча, пасля таго як на мясцовым аптовым рынку была зафіксаваная ўспышка каранавіруса. Пра гэта са спасылкай на выданне Sina перадае РБК.

Жорсткі кантроль уводзіцца ў 11 жылых комплексах, якія знаходзяцца ля рынка, жыхары мікрараёнаў павінны выконваць рэжым самаізаляцыі і не могуць пакідаць дамы. Заняткі ва ўжо адкрытых трох пачатковых школах і трох дзіцячых садках зноў спыняюцца. Навучальныя ўстановы, якія яшчэ не вярнуліся да працы, таксама павінны адкласці аднаўленне заняткаў.

Улады паведамілі, што аналізы 45 з 517 чалавек, якія наведвалі рынак, далі станоўчы вынік на каранавірус.

Буйны аптовы рынак «Сіньфадзі», размешчаны ў раёне Фэнтай, часова зачынілі ў суботу, пасля таго як там выявілі каранавірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0