12 чэрвеня 2020 года ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» быў зарэгістраваны новы рэзідэнт, перадае прэс-служба ўстановы. Праект літоўска-беларускай кампаніі «ЕСС-груп» звязаны з вытворчасцю электрасамакатаў і станцый зарадкі для іх. Электрасамакаты будуць адрознівацца павялічаным у параўнанні з існуючымі аналагамі запасам ходу — да 100 км.

Акрамя выпуску прадукцыі, новы рэзідэнт парку створыць праграмнае забеспячэнне і сістэмы кіравання для шэрынга электрасамакатаў.

«ЕСС-груп» з'яўляецца адным з першых прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малых транспартных сродкаў на электрычнай цязе ў Рэспубліцы Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?