У дачыненні да кіраўніка Магілёўскай абласной дырэкцыі Белгазпрамбанка Сяргея Кармызава распачата крымінальная справа, паведамляе БТ-1. Яго абвінавачваюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры.

Гаворка ідзе пра маніпуляцыі з выдачай банкаўскіх крэдытаў, гэта значыць, фактычна, аб іх продажы. Адзначаецца, што пацярпелыя ацанілі шкоду «ў дзясяткі тысяч даляраў». Іншыя падрабязнасці тэлеканал не прывёў.

Кармызаў — сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. З сярэдзіны 2000 года да мая 2020 года Бабарыка ўзначальваў Белгазпрамбанк.

Кармызава затрымалі 12 чэрвеня разам з каардынатарам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці Уладзімірам Дударавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0