Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 24 раёнах Беларусі.

Па стане на 14 чэрвеня абмежаванні дзейнічаюць у пяці раёнах Мінскай вобласці — Бярэзінскім, Крупскім, Любанскім, Смалявіцкім і Старадарожскім. У Гомельскай вобласці забаронена наведваць лясы ў Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Кастрычніцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Хойніцкім і Чачэрскім раёнах. На Магілёўшчыне забарона ўведзена ў Шклоўскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0