Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас перадвыбарчага мерапрыемства ў горадзе Бжег назваў ЛГБТ ідэалогіяй, і заявіў, што яна «яшчэ больш разбуральная» для палякаў, чым камуністычны рэжым, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дуда заявіў, што пакаленне яго бацькоў змагалася супраць камуністычнай ідэалогіі на працягу 40 гадоў, і «яны рабілі гэта не дзеля таго, каб з'явілася новая ідэалогія, здаецца, яшчэ больш разбуральная».

Ён назваў рух ЛГБТ ідэалогіяй неабальшавізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0