«Белпошта» паведаміла на сваім афіцыйным сайце аб выпадках кібермахлярства ў сферы дастаўкі тавараў, набытых праз інтэрнэт. Ашуканцы выкрадаюць грошы і даныя банкаўскіх карт карыстальнікаў з дапамогай фальшывага сайта РУП «Белпошта».

На папулярных бясплатных інтэрнэт-пляцоўках зламыснікі размяшчаюць аб'явы аб продажы розных тавараў. Пакупніку прапануецца здзейсніць куплю з выкарыстаннем сэрвісу нацыянальнага аператара паштовай сувязі. Далей, пасля ўдакладнення асабістых даных, нібыта неабходных для афармлення дастаўкі, пакупніку даецца спасылка на фішынгавы сайт і прапануецца ажыццявіць аплату тавару банкаўскай аплатнай картай. Пры гэтым знешнія атрыбуты сайта могуць цалкам капіяваць дызайн партала РУП «Белпошта» і мець даменнае імя, падобнае да арыгінальнага.

У выніку такога махлярства пакупнікі страчвалі не толькі грошы за тавар, але і ўсе зберажэнні на карце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0